Ніва № 32 (3352), 9 жніўня 2020 г.

Маліліся да праслаўленых мучанікаў Падляшскіх

Аляксей МАРОЗ

У Жаночым манаскім доме святой велікамучаніцы Кацярыны ў Залешанах 25 ліпеня гэтага года былі супольна праслаўлены мучанікі Падляшскія. Да іх ліку Саборам епіскапаў Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Польшчы ўключаны былі вазакі з нашых вёсак, забітыя каля Пухалаў-Старых, а таксама жыхары Залешан, Вулькі-Выганоўскай, Занёў і Шпакоў забітыя і спаленыя ў пачатку 1946 года — ахвяры атрада Нацыянальнага вайсковага згуртавання, якім камандаваў Рамуальд Райс «Буры». Яны далучаны былі адначасна да ліку мучанікаў Холмскіх і Падляшскіх. На апошнюю суботу ліпеня ў жаночым манастыры, апрача святкавання ў гонар Залешанскай іконы Божай Маці, ёсць вызначанае ўжо пастаяннае свята ў гонар мучанікаў Падляшскіх і была напісана ім ікона, якая была асвечана ў час святкавання. Мае суразмоўцы не скрывалі радасці, што ўжо могуць маліцца да сваіх святых мучанікаў і прасіць у іх хадайніцтва ў Бога ў жыццёвых выпрабаваннях. У ліпені мінулага года быў умураваны краевугольны камень і з восені інтэнсіўна ўзводзіцца манастырская мураваная царква святой велікамучаніцы Кацярыны і мучанікаў Холмскіх і Падляшскіх, якая будзе, між іншым, напамінаць аб забітых і спаленых у пачатку 1946 года мужчынах, жанчынах і дзетках з нашых беларускіх вёсак.

Святкаванне пачалося 24 ліпеня ад усяночнай багаслужбы, у час якой малітвы ўзначальвалі архіепіскап Бельскі Грыгорый і епіскап Гайнаўскі Павел. Звяртаючыся да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF