Ніва № 31 (3351), 2 жніўня 2020 г.

Куды цячэ рака малака

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Тапаграфія і тапанімія могуць здацца цалкам непрактычнымі тэрмінамі. Ну, седзячы ці лежачы бяздзейна яно так можа і быць. Але калі рушыць у нейкую буйнейшую дарогу, тады тыя паняцці трэба дакладна мець у галаве, а навокал галавы вочы і вушы.

Здарылася мне калісь, у ходзе маіх бадзянняў па нашым тутэйшым наваколлі, трапіць у Высока-Мазавецк. Чакаў я там аўтобуса і ўбачыў недалёка аўтобуснага вакзальчыка культавы аб’ект характэрны ўсходняму сакральнаму будаўніцтву. Цяпер жа рашыў бліжэй пазнаёміцца з мясцовасцю, якая асацыявалася мне дагэтуль з ядром суседніх „акопаў Святой Тройцы”...

Сеў у аўтобус, які з Беластока выязджае ў заходнім напрамку па новай дарозе з кругавымі развязкамі на кожным скрыжаванні. Да Маркаўшчыны, а пасля ўжо па старой дарозе цераз Бацюты. Спадзяваўся я, што машына пакалясіць напрамік у Высока-Мазавецк. Але ў Старой Луплянцы аўтобус павярнуў на Рошкі-Водзькі, на Трускалясы-Ляхі, на Ідзькі... З Сакол пагнаў ужо напрамік. Цераз Старую Русь, Мазуры...

Гэтыя два тапонімы нагадваюць даўняе мінулае, даўняе рассяленне выхадцаў з Усходу і Захаду. З ходам часу заходні элемент здамінаваў усходні; след апошняга астаўся толькі ў тапаніміі. Калі аўтобус гнаў бадай па Мазурах, у салоне раздалося жаночае пытанне, ці ўжо была Астровія-Мазавецка... Пасажыры, мясцовыя, сканстэрнаваліся, бо такое пытанне ў тым месцы было ні к сялу, ні к гораду... Маладая жанчына-бландзінка панеслася да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF