Ніва № 31 (3351), 2 жніўня 2020 г.

Чалавек крыштальнай душы і святасці

Сяргей ЧЫГРЫН

У найвыдатнейшай кнізе свайго жыцця „Мадэрная гісторыя Беларусі” (Вільня, 2006) гісторык Юры Туронак прыгадвае пра роднага бацьку Браніслава Туронка. Ён паведамляе пра тое, як у 19261927 гадах змяніўся лёс маладога Туронка, калі аднойчы ён пазнаёміўся з маладзейшай на дзевяць гадоў Марыяй Рэшаць, сястрой тагачаснага прафесара Віленскай духоўнай семінарыі кс. Язэпа Рэшаця. Юры Туронак піша: „Як успамінала мама, у Вільні адбываліся тады беларускія набажэнствы ў касцёле святога Мікалая, дзе паведамлялі аб розных акадэміях, імпрэзах. На адной такой сустрэчы (паводле Язэпа Найдзюка — на Полацкай, 4) пазнала Браніслава. Шлюб адбыўся ў Вільні 31 студзеня 1928 года ў касцёле святога Якуба каля Лукішскай плошчы. Вяселле спраўлялі ў новай кватэры мамы на Ліповай, 13. Прысутнічалі: з бацькавай сям’і — сястра Антаніна і браты Ян і Віцька, з сям’і мамы — яе маці Ганна Рэшаць, брат кс. Язэп Рэшаць і сястра Лёня з мужам...”. Аказваецца, ксёндз Язэп Рэшаць (18901958) быў родным дзядзькам нашага славутага гісторыка Юры Туронка (19292019).

Святар, бенедыктынец, місіянер, доктар філасофіі і тэалогіі, публіцыст, грамадскі дзеяч Язэп Рэшаць нарадзіўся 28 жніўня 1890 года ў Рушчанах каля Харошчы. Сям’я была веруючай і даволі паважанай у ваколіцах.

Першую адукацыю Язэп Рэшаць атрымаў у школе ў Рушчанах. Вучыўся добра і бацькі вырашылі, каб іх сын працягваў адукацыю. Спачатку хацеў стаць афіцэрам і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF