Ніва № 31 (3351), 2 жніўня 2020 г.

Штодзённае жыццё (ч. 7)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Адзін Бог толькі ведае месцазнаходжанне сястрычкі мамы, Веры, і з колішняга, і цяперашняга часу.

Мама ехала з мачахай і дзядзькам Пятром і яго сям’ёй і апынулася ў Саратаўскай губерні. А там было многа нашых людзей. Расіяне іх прымалі як родных, і дзяліліся з імі апошнім. А жылі яны багата і дружна ў той час. Але рускія не ведалі жытняга хлеба, пяклі пшанічныя пірагі і іншыя прысмакі; а добра іх прыгатаўлялі. У модзе там былі гарбузы, асобыя для пажывы, па-іхняму — дыні.

Бальшавікі перавярнулі ўсё дагары нагамі — вайна, рэвалюцыя, забойствы багацейшых мужыкоў. І ў 1920 годзе, пасля многіх мытарстваў, нядолі, голаду бежанцы вярнуліся дамоў на ўсё голае. Мая маці ва ўзросце сямі гадоў нанялася на службу-паслугу да гаспадароў у вёсцы Істок. Гаспадарамі былі Сцяпан і Ганна Андраюкі. Маці хваліла іх ажно да канца сваіх дзён. Ела тое самае, што гаспадары. Нідзе тут у сялян і ў наваколлі не было багацця, жылі ўсе скромна, але дапамагалі адзін аднаму. Была дружба і паступова, хто быў кемлівы ў адносінах да працы, ужо неяк мог жыць як чалавек. Мама праслужыла ў гэтых добрых людзей сем гадоў і цёпла іх заўсёды ўспамінала. І колькі разоў сустракаліся (я ўжо гэта помню) і перад, і пасля вайны, дык Ганна і мая мама шчыра цалаваліся, як родныя сёстры, а размовам і ўспамінам не было канца. Добрага чалавека будуць добра і ўспамінаць. Гэта слушная і старая праўда. Нягодніка і крывадушніка не будуць добра ўспамінаць — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF