Ніва № 31 (3351), 2 жніўня 2020 г.

Археалагічная сенсацыя ў Новым Двары

Уршуля ШУБЗДА

Усё паказвае, што археолагам з Падляшскага музея ўдалося знайсці могілкі першых жыхароў Новага Двара. Старажытны некропаль знаходзіўся пры першай праваслаўнай царкве. Менавіта вакол гэтага храма, ад якога не захавалася нічога, былі хаваны мясцовыя людзі. Такія некропалі характэрныя выключна для тэрыторыі Падляшша і Гродзеншчыны.

Яшчэ найстарэйшыя жыхары Новага Двара памятаюць, што да пачатку ХІХ стагоддзя каля сучаснай царквы былі могілкі. Яны называюць гэтае месца Паповай ямай. Аднак сапраўдную гісторыю раскрыў толькі рамонт суседняй дарогі, якая вядзе ў бок сучасных могілак. У ходзе працы былі знойдзены чалавечыя парэшткі. У гэты момант месца перанялі археолагі з Падляшскага музея ў Беластоку.

— Раскапалі мы 33 магілы, — тлумачыў вядучы раскопкі археолаг Падляшскага музея ў Беластоку Губерт Ляпёнка. — У некалькіх з іх знойдзены манеты ў роце памерлых, што ўказвае на існуючую тут традыцыю гэтак званага «абола памерлых». Манеты датуюцца 1560, 1566 і 1559 гадамі. Таксама нам удалося знайсці парэшткі з манетамі, якія называюцца барацінкамі ці шэлегамі Яна Казіміра 1664 года.

Археолагі ўпэўнены, што адкрытыя праваслаўныя могілкі функцыянавалі дзесьці ў другой палове XVI стагоддзя, значыць, у той час, калі ўзнік Новы Двор. На могілках напэўна былі хаваны першыя жыхары мясцовасці.

Дагэтуль распаўсюджана было меркаванне, што такія могілкі на Падляшшы былі апошнім месцам спачыну (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF