Ніва № 31 (3351), 2 жніўня 2020 г.

Падляшша чар — фотаальбом Юркі Раецкага

Ганна КАНДРАЦЮК

Уразіла мяне адна справа ў «Падляшскіх кліматах» Юркі Раецкага.

- Дзе ж ён знайшоў столькі людзей!

Звычайна, калі едзеш, вандруеш па нашых вёсках, не ўбачыш людзей. I тыя апошнія магікане, пра якіх яшчэ нехта згадае, дзесьці схаваліся, закрылі на замок дзверы. Ды нават калі пагрукаеш ім у дзверы, яны не заўсёды ix адкрыюць. A тут, калі ласка, фотаальбом «Падляшскія кліматы» — жывая галерэя людзей, да таго прыгожых людзей. Дастаткова зірнуць на вокладку, якая пранікае цеплынёй i ўспамінамі знікаючага свету. Стары гаспадар цалуе ў ружовую храпу маленькае жарабятка. Колькі трэба мець шчасця i спрыту, каб сустрэць такую карціну ў натуральным краявідзе?

Юрка Раецкі такое шчасце мае, a больш дакладна, мае такі талент. Талент, які вядзе яго прызабытамі дарогамі i сцежкамі да прыгожых людзей. Праўда, мой любімы здымак — на 24 старонцы, дзе пажылое сужонства ігрой на гармоніку i хатнім пачастункам сустракае госця-фатографа. На тварах герояў бачна не толькі заклапочанасць, але i чыстая радасць ад сустрэчы з незнаёмым. Яшчэ больш важная тут узаемнасць, у якой сэнс i вартасць рытуалу гасціннасці. Яе не відаць па абодвух баках, але яна адчуваецца. Магчыма — я так сабе ўяўляю - што аўтар загаварыў па-свойму i атрымаў давер, a нават сімпатыю ад сваіх герояў. Можа назваўсуполычых знаёмых, сваякоў? Ён, як выпускнік Гайнаўскага белліцэя, у паўслове разумее не толькі простую мову i (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF