Ніва № 31 (3351), 2 жніўня 2020 г.

Зорнае неба памяці

Яўген ВАПА

Пакідаем у мінулым першы летні месяц года — ліпень. У сваім цыклі з трыццаці аднаго дня ён не расчараваў. Прынёс нам поўную інтэнсіўнасць пахаў, колераў і смакаў, прыналежных гэтай пары года. А калі хто начной парою захацеў у апошнія выходныя ўглядзецца ў неба, то адчуванне сябе пылінкай у бязмежнасці космасу можна было пабачыць на ўласныя вочы. Неверагоднае неба без аніякай хмурынкі з месяцам маладзіком і незлічонай колькасцю ззяючых зорак проста не дазваляла адарваць вачэй ад такой прыгажосці. Мне пашчасціла ўзірацца за тым неверагодным небам з ганку бацькоўскага дома цягам дзвюх начных гадзін. Ці кожны з нас мае там запісаны свой лёс? Пры халаднаватым паветры, на двары разлівалася спецыфічная яснасць. Для маіх вачэй, носа і вушэй з усіх бакоў плыла сапраўдная сімфонія гукаў і пахаў. З туману плывучага нізенька над сенажаццю крэхкалі жабы, цвыркуны ў агародзе наводзілі свой канцэрт. Пах скошанай травы казытаў у носе разам з пахамі ад гародніны і сонечных кветак. Адным словам — балдзенне і без аніякіх „дапаможных сродкаў”. Асалоду дапаўнялі бачныя нават на пэўную адлегласць дрэвы, дамы, сенажаці. І неверагодная цішыня. Аніякага подыху ветрыку. Такія пушчанскія, белыя ночы. А зоры міргалі сваімі канфігурацыямі, шляхамі і адценнямі. Праз частку неба расцягвалася паласа з крыху менш ярчэйшых, гарачых зорак. От такі быццам вытканы імглісты зорны шаль, які з лёгкасцю закрывае жаночую твар і шыю. І яшчэ адна неверагоднасць, якая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF