Ніва № 31 (3351), 2 жніўня 2020 г.

Па былым Ашмянскім павеце

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У гэты надзвычай напружаны і хаатычны высакосны год, дзе амаль нічога немагчыма спланаваць і разлічыць, упершыню мне ўдалося выбрацца на пару дзён у рэгіянальнае падарожжа. Звычайна з рознымі сябрамі і аднадумцамі робім тры-чатыры такія вандроўкі ў вясенне-асенні сезон рознымі транспартнымі сродкамі — на роварах, аўтамабілях ці байдарках. Давялося мне праехацца пару гэтых прахалодных летніх дзён па мясцінах, у якія я ўпершыню трапіў больш трыццаці гадоў таму, і якія запалі ў душу сваім асаблівым хараством і рэгіянальнай адметнасцю. Гэта землі былога нашага Вялікага Княства Літоўскага, Віленская зямля, тэрыторыя колішняга Ашмянскага павета. Трабы, Баруны, Крэва, Смаргонь, Вішнева, Жодзішкі, Данюшава, Залессе, Кушляны, Жупраны, Ашмяны — усе гэтыя мясцовасці маюць багатую гісторыю і ўнікальную культурную спадчыну, могуць пераўтварыцца ў сапраўдныя турыстычныя цэнтры. Уласна кажучы, такімі яны ўжо і становяцца, нягледзячы на ўсю палітычную неспрыяльнасць апошняй чвэрці стагоддзя.

Каб не быць галаслоўным, правяду простае параўнанне — трыццаць гадоў таму, пасля дзвюх сусветных войнаў і працяглага панавання савецкай улады Гальшанскі і Крэўскі замкі стаялі ў руінах, сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі і Францішка Багушэвіча ў Кушлянах разбураліся, многія храмы былі ацалелымі, але занядбанымі. Цяпер сітуацыя істотна перамянілася. Адметныя храмы высілкамі фундатараў і парафіян адноўлены, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF