Ніва № 31 (3351), 2 жніўня 2020 г.

«Лета з традыцыямі» ў Студзіводах

Аляксей МАРОЗ

Хаця да гэтага часу выдатная большасць беларускіх культурных імпрэз, прадбачаных да рэалізацыі ў веснавых і летніх месяцах, была адклікана па прычыне каранавіруса, Студзіводскі музей рашыўся трымацца традыцыі і арганізаваць свае летнія мерапрыемствы. Спалучылі іх зажынкі на жытнім палетку Дарафея Фіёніка, старшыні Аб’яднання «Музей малой айчыны ў Студзіводах», якія адбыліся 18 ліпеня, у сонечны і цёплы суботні дзень. Зажынкі былі апошнім этапам Беларускіх этнаграфічна-музычных майстар-класаў «Лета з традыцыямі» і адначасна ўступам да Падляшска-Палескіх жніўных сустрэч «Олень по бору ходіт», якіх асноўнай часткай будуць дажынкі і стаўлянне перапяліцы.

Зажынкі на полі Дарафея Фіёніка ў Студзіводах пачаліся з малітваў аб бласлаўленне жніўнай працы і ўраджаю. Першы зажаты сноп у выглядзе крыжа быў пакладзены на полі.

— Сноп у выглядзе крыжа будзе ляжаць на полі да заканчэння зажынак. Пасля працы звяжам мы яго і перанясем дамоў, дзе будзе чакаць ажно да «Куцці», у час якой паставім сноп жыта ў кутку хаты, пад іконай і стане ён нашым госцем. Усё адбываецца тут згодна з традыцыяй. У мінулым адны перад працай маліліся доўга, іншыя коратка, але людзі хацелі, каб Бог блаславіў іх працу і ўраджай, — патлумачыў Дарафей Фіёнік, які сярпом стаў жаць жыта. З ім пачалі працаваць з сярпамі ў руках жанчыны.

На полі сабраліся дарослыя ўдзельнікі майстар-класаў «Лета з традыцыямі». Адны другіх вучылі жаць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF