Ніва № 30 (3350), 26 ліпеня 2020 г.

У ліпеньскім лесе

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Жыццярадасны народ жыве без тугі. Ну, калі б нешта тужлівае кранала сам той народ, тады можа была б і нейкая не надта жыццярадасная задума. Бо калі нейкі клопат, нейкая туга кранае далёкага бліжняга, тады нечага турбавацца, тады мора па калені, тады можна гуляць на ўсю катушку...

Вось нядаўна на гэтых старонках паказалася інфармацыя, што нам жывецца больш радасна, бо нашы ваяводскія ўлады запусцілі аўтобусныя курсы на маршруты, па якіх тужыць пасажырскі народ. У іх ліку быў маршрут з Беластока ў Ліпск. Ліпск, у момант яго закладкі каралём Баторыем, меў стаць важным портам на Бобры, злучаючым любое манарху Гродна са сталічнай Варшавай; магчыма, што зачэпка для закладкі горада на Бобры была іншая, але не ў той зачэпцы справа, толькі ў тапаграфіі — Ліпск быў закладзены ў вярхоўях нашай ракі Бобры...

Ну, і задумаў я рушыць у напрамку таго нашага Ліпска. І пакарыстаўся папулярным парталам e-podroznik.pl знайсці туды маршрут. І калі мэтавай мясцовасцю назваў Lipsk, тады мне паявіўся зусім іншы тапонім: Freistaat Sachsen, Kreisfreie Stadt Leipzig. Гэта Лейпцыг, буйны германскі горад, славуты спакон вякоў сваім міжнародным кірмашом, якім напэўна зацікаўлены буйныя камерсанты, а іншы народ, асабліва ж з нашай Усходняй сцяны, неабавязкова. Яшчэ не надта даўно такога не было б, але, відаць, у адміністрацыі партала e-podroznik.pl адбылася добрая змена, прыйшлі туды жыццярадасныя людзі. Рэлятыўна жыццярадасныя, бо ж (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF