Ніва № 30 (3350), 26 ліпеня 2020 г.

Нагода Імгненнізнаходкі з біяграфіі Гальяша Леўчыка

Сяргей ЧЫГРЫН

Шмат гадоў збіраю звесткі пра свайго земляка, беларускага паэта, публіцыста, калекцыянера, мастака і музыканта Гальяша Леўчыка (18801944), якому 20 ліпеня спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння. Пры жыцці Гальяшу Леўчыку пашчасціла выдаць і патрымаць у руках толькі адзіны зборнік вершаў „Чыжык беларускі” (Вільня 1912). А ў 1980 годзе Янка Саламевіч сабраў яго лепшыя творы і склаў невялікую кніжачку „Доля і хлеб”.

За гады пошукаў звестак пра свайго таленавітага земляка мне пашанцавала сабраць дзясяткі яго невядомых раней твораў, цікавых біяграфічных фактаў, фотаздымкаў, лістоў. Некалькі імгненняў-знаходак з біяграфіі Гальяша Леўчыка прапаную сёння чытачам „Нівы”.

Партрэт Францыска Скарыны

У прыватным архіве літаратуразнаўца і краязнаўца Міхася Казлоўскага з Маладзечна захоўваецца ўнікальны і раней нікому невядомы партрэт беларускага асветніка і першадрукара Францішка Скарыны. Гэты партрэт быў намаляваны Гальяшом Леўчыкам напачатку ХХ стагоддзя. Партрэт Скарыны мастака Леўчыка Міхасю Казлоўскаму падараваў некалі энцыклапедыст і літаратуразнавец Янка Саламевіч (1938-2012). Дарэчы, Янка Саламевіч даследаваў творчасць Гальяша Леўчыка і выдаў да яго 100-годдзя вышэйзгаданую невялікую кнігу выбраных твораў. Відаць тады і трапіў да Саламевіча гэты партрэт першадрукара. Як мастак Гальяш Леўчык мала даследаваны, і захавалася не так і шмат яго твораў. Вядома толькі, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF