Ніва № 30 (3350), 26 ліпеня 2020 г.
Распалітыкаваныя сяляне (ч. 6)Мікалай ПАНФІЛЮКІ тут, о дзіва, выбралі свабоду сярод бальшавікоў Савецкай Беларусі. А зноў, калі б чалавек ведаў, куды ўпадзе — то сеў бы. На жаль, такая ўжо праўда. Хачу таксам прыпомніць, што і Тараса паліцыя мучыла, калі шукалі яго сына Андрэя. Пяты яго ног прыкладалі да распаленай пліты, каб ён паказаў месца знаходжання атрада партызан, як агульна звалі бандытаў, і ён па гэтых здзеках завёў паліцыю ў тую зямлянку сярод Белавежскай пушчы, выкапаную партызанамі не так даўно, але яна была пустой і героі ўспелі ўцячы. Але гэта мала змяніла сітуацыю і кончылася тым, што я ўжо напісаў. А мой бацька, дзядзькі некалькі ладных гадоў пасвілі быдла, свіней у выбраных вёсках. Падрасталі, набіралі сілы і думалі, як далей жыць і гаспадарылі, як усе жыхары. Памятаю, як бацька калісьці расказваў, як усе ўжо вярнуліся з Расіі, у нашым канцы «Крынічына» жыў малады хлопец (яго імя, на жаль, не памятаю). Ён недзе на полі знайшоў прыгожую, бліскучую на від люльку, і цешыўся ёю, і круціў, і з цікавасцю пачаў яе разбіраць. І тут пачуўся ўзрыў і люлька стала смерцю для чалавека, бо забаўка разарвала яго на кавалкі. А гэта была міна з вайны. Значыць, і тут былі ўсталяваны такія забаўкі, а ўжо пасля Другой сусветнай вайны нашы палеткі, лугі, лясы раіліся ад такіх люлек-мін, снарадаў, бомб... І колькі людзей (найбольш дзеці) з за сваёй цікаўнасці заплацілі сваім жыццём і вечным калецтвам. І яшчэ вярнуся (...) |