Ніва № 30 (3350), 26 ліпеня 2020 г.

«Шматкультурнасць Беластока гэта ўжо гісторыя» або Як наш горад бачыць Фларыян Келерман

Уршуля ШУБЗДА

Беласток здаецца быць варотамі на Усход. Прынамсі той бліжэйшы — у Беларусь. Таму можна прыехаць туды з вялікімі спадзяваннямі і можна расчаравацца. У кантэксце дэбатаў і дыскусіі, якія праходзяць у Беластоку наконт шматкультурнасці і пытанняў адносна таго ці гэта багацце, ці баласт, ёсць і людзі, якія зусім яе не заўважаюць. Некаторым Беласток — аднастайны і калі б не помнікі ці скульптуры, якія нагадваюць аб гісторыі, мог бы здавацца адным са шматлікіх у Польшчы. І гэтым Беласток напэўна здзіўляе.

Ці ў Беластоку перад прэзідэнцкімі выбарамі можна знайсці добрую тэму на рэпартаж? Пасля кніжкі Марціна Концкага (Białystok. Biała siła, czarna pamięć) магло б здавацца, што менавіта тут настроі будуць найбольш разнастайныя, так як некаторым разнастайнымі явяцца сам Беласток і Падляшша. Аб атракцыйнасці горада ў кантэксце яго шматкультурнасці прайшло ўжо многа дыскусій і дэбатаў, аднак, як аказваецца, людзей, якія трапілі сюды ўпершыню і надалей Беласток можа задзівіць. Чым?

Журналіст нямецкага радыё Deutschlandfunk Фларыян Келерман наведаў Беласток у пачатку ліпеня. Ужо спачатку прыкмеціў, што жыхары хваляць горад, які змяняецца ў апошнія гады, між іншым, дзякуючы еўрасаюзным фондам. Плошча Касцюшкі, нягледзячы на каранавірус, вечарамі бурліць жыццём. Горад прываблівае і здаецца быць добрай альтэрнатывай для турыстычнай паездкі. Аднак (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF