Ніва № 30 (3350), 26 ліпеня 2020 г.

Няхай іх адловяць або адстрэляць?

Ганна КАНДРАЦЮК

— На двары ўжо пацямнела, але было цёпла, — успамінае Дам’ян С. — Я выйшаў з начной крамы, здзёр з твару масачку і закурыў. Насупраць мяне беглі два сабакі, ростам у цяля. Ззаду гналіся дзеці і верашчалі як на перапынку ў школе. Я перавесіў праз плячо торбу, у якой весела бразгаталі бутэлькі і падумаў: «Во, каб была тут мая Сільвія, яна спужалася б гэтых сабак. Ды па старой звычцы, схавалася б за мае плечы і дрыжала б як асінка». Прыемна быць адважным пры спалоханай жонцы, вельмі прыемна...

Дам’яну С. крыху не падыходзіў той дзікі гоман дзяцей, проста запозна было ўжо на падобную эйфарыю. «А ну яго! — падумаў. — Пандэмія жа ж. Людзі шызуюць ад ізаляванасці».

Ён зраўняўся з сабакамі, прапусціў вясёлую кампанію ... і адубеў ад жаху! Толькі цяпер ён зразумеў, што побач яго перабеглі не сабакі, а два дарослыя дзікі. Следам бадзёрых самцоў лунаў пах балотца. Дам’яна ўразіла наіўнасць дзяцей, якія беглі следам звяроў і здымалі іх на смартфоны. Быццам прыдумалі новую гульню з прысмакам прыгоды.

— А дзе ж іх абарончы інстынкт кур... м...ь! — абурыўся ён. — Хто гэта навучыў іх так забаўляцца з дзікай звярынай? Хопіць адзін непрадбачаны рух і крывавы кішэчнік разальецца на элегантным тратуары. Што гэта за пакаленне расце з клеткай на пустой галавешцы?

Ад пабачанага і перажытага Дам’ян С. рашыў вярнуцца ў магазін і дакупіць яшчэ піва. Ён ведаў, што так лёгка не супакоіцца.

* (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF