Ніва № 30 (3350), 26 ліпеня 2020 г.

Ці магчымыя змены?

Міхал АНДРАСЮК

Да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі застаюцца лічаныя дні, а вось прарочыць ход падзей у краіне, дзе выбарчы закон пішацца міліцэйскімі дубінкамі, справа рызыкоўная. Сённяшнія кандыдаты па прычынах няўлоўных логіцы могуць заўтра апынуцца ў экс-кандыдатах, або і за кратамі, але ж і адпрацаваны ўладамі сцэнарый „запалохаць — здушыць у зародку”, правераны ў ранейшых кампаніях, сёлета не спрацоўвае. Знятыя з дыстанцыі кандыдаты вяртаюцца на пляц бою дзякуючы сваім жанчынам, а ўзнятая ў грамадстве хваля нязгоды на загадзя напісаныя вынікі не сціхае, наадварот, можна сказаць — набірае абаротаў. Першы ў Мінску выбарчы мітынг Святланы Ціханоўскай, дарэчы, на не надта зручнай для мітынгаванняў плошчы Бангалор, аказаўся — па меркаваннях відавочцаў — найбольш шматлюдным за апошняе дваццацігоддзе.

Ці магу ўявіць сабе Святлану Ціханоўскую як прэзідэнта Рэспублікі Беларусь? Канешне, так. А як раўнацэннага саперніка на палітычным рынгу — прыкладна — Уладзіміру Пуціну? Шчыра кажучы — тут маё ўяўленне падводзіць. Не той досвед, не тая вагавая катэгорыя, не тая хітрасць, у палітыцы часта-густа далёкая ідэям «фэр плэй».

Святлана Ціханоўская звычайная беларуская жанчына зусім выпадкова зацягнутая ў шасцярні палітычнай махіны. А з другога боку, ці можна назваць выпадковым зняволенне яе мужа, калі сам Аляксандр Лукашэнка з гордасцю пахваліўся перад усім светам: «Так, я даў сігнал».

Магу вось уявіць сабе Святлану Ціханоўскую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF