Ніва № 30 (3350), 26 ліпеня 2020 г.

Гонар

Віктар САЗОНАЎ

Па ўсім свеце сёння транслююць шматлікія відэакадры з Беларусі, на якіх людзі ў форме жорстка затрымліваюць і брутальна цягнуць сваіх суайчыннікаў у аўтазакі толькі за тое, што тыя выйшлі на акцыі пратэсту. Выйшлі, каб адстаяць сваё права звацца людзьмі.

У розных краінах пад амбасады Беларусі з плакатамі на беларускай мове і бел-чырвона-белымі сцягамі сталі прыходзіць шматлюдныя дэлегацыі, каб падтрымаць арыштаваных у Беларусі, дзе колькасць прызнаных праваабаронцамі палітвязняў увесь час павялічваецца. Да беларусаў замежжа далучаюцца на гэтых акцыях і мясцовыя жыхары. Іх падтрымліваюць, бо захапляюцца мужнасцю і самаахвярнасцю беларусаў, што адстойваюць у сябе на радзіме свой гонар.

Гонар вялікае і моцнае пачуццё. І асабісты гонар, і нацыянальны таксама. Ён узвялічвае, натхняе на новыя здзяйсненні, на геройскія ўчынкі, на адстойванне свайго меркавання, на змаганні і самаахвярнасць. Заглядаючы ў гісторыю свайго народа, мы, акрамя дасягненняў у розных галінах чалавечай творчасці, заўсёды шукаем там яшчэ і змагароў, учынкамі і жыццёвай пазіцыяй якіх мы хочам ганарыцца. Гэта ўзвышае і нас саміх, акрыляе, далучае да слаўных персанажаў нашай мінуўшчыны.

Героі мінулага, якімі ганарыцца нацыя, паўстаюць у двух цікавых варыянтах.

Мы ганарымся змагарамі, што біліся з вонкавымі ворагамі і адстойвалі вольную і свабодную будучыню свайго народа, тымі, хто ахвяраваў сабой у бітве з чужацкай уладай, каб у свайго народа (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF