Ніва № 30 (3350), 26 ліпеня 2020 г.

Турысты палюбілі агракватэры

Аляксей МАРОЗ

Пандэмія каранавіруса спрычынілася да выдатнага памяншэння выездаў жыхароў Польшчы на летні адпачынак у замежныя краіны. Затое паявілася масавая зацікаўленасць адпачынкам у айчынных агракватэрах. Паводле даных Галоўнай статыстычнай установы ў канцы 2019 года ў Польшчы было зарэгістраваных 8129 агратурыстычных кватэр, у якіх для турыстаў было падрыхтаваных звыш 91 900 начлежных месцаў, што састаўляе вялікую начлежную базу, у якой зараз начуюць штораз новыя турысты. У многіх агракватэарах начлегі забраніраваны ўжо да канца канікулаў. Гэта тычыцца таксама агракватэр у раёне Белавежскай пушчы. Жыхары Польшчы так масава рашыліся на адпачынак у агракватэрах, паколькі ён, маючы на ўвазе пандэмію каранавіруса, больш бяспечны, чым у замежжы і ў гасцініцах, дзе начуе многа людзей. Турысты, якія наведваюць Гайнаўшчыну, ахвотна слухаюць аб асаблівасцях мясцовых традыцый, беларускай культуры, праваслаўнай рэлігіі, цікавяцца выглядам цэркваў і старой драўлянай архітэктурай. Пры некаторых агракватэрах былі арганізаваны музейчыкі, у якіх можна ўбачыць даўнія прылады працы, ткацкія вырабы, ці гліняны посуд нашых продкаў, што з’яўляецца дадатковым козырам, які прыцягвае турыстаў у рэгіён Белавежскай пушчы багаты незвычайнай прыродай. Некаторыя ўласнікі агракватэр расказваюць сваім госцям аб занятках характэрных для беларускіх вёсак у мінулым. Нашы жанчыны па заказе пякуць турыстам хлеб паводле даўніх рэцэптаў і рыхтуюць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF