Ніва № 29 (3349), 19 ліпеня 2020 г.

„Вечная” памяць

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Каралёвы Мост аўтобус завозіць мяне ў палове дзявятай нядзельнага ранку, 5 ліпеня. Іду ў царкву. Царкоўныя дзверы адкрыты, у іх крата, праз якую можна заглянуць у інтэр’ер храма. Адно толькі веснічкі на царкоўны пляц не адкрываюцца; і да тых адкрытых дзвярэй немагчыма падысці. Хіба што па-дэсантніцку пералезці цераз агароджу...

Іду тады шукаць прыходскіх могілак. Быў я там калісь, можа яшчэ ў мінулым стагоддзі і забыў іх тапаграфію. Выходжу вулачкай на загуменне, мяркуючы, што вядзе яна да загуменнай дарожкі, ад якой неяк удасца ў тамашнюю некраполію трапіць. Чаму на могілкі? Бо там, у брацкай магіле, пахаваны жыхары Папоўкі, замардаваныя гітлераўцамі 3 ліпеня 1943 года; амаль гадавіна...

Загуменная вулачка выводзіць мяне ў тупік. Яна да пабудаваных далей ад вясковай вуліцы катэджаў. Бо Каралёвы Мост быў вёскай даўней, некалькі дзясяткаў гадоў таму, а зараз гэта свайго роду катэджна-адпачынковы цэнтр. Побач рэчка Плоска, вакол парослыя лесам узгоркі, ніякай насычанай хімікатамі сельскагаспадарчай дзейнасці... Кусочак раю на зямлі.

Вяртаюся на вуліцу. І вуліца ў Каралёвым Мосце не абы-якая. Яна абсаджана дастойнымі ліпамі, акурат у росквіце, які суправаджае далікатнае гудзенне пчолак. За расходнымі дарогамі, што за прыхаванай у засені дрэў каталіцкай капліцай святой Анны, кіруюся направа і неўзабаве паказваецца высока над дарогай могілкавая агароджа. Крышку часу займае мне пошук брацкай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF