Ніва № 29 (3349), 19 ліпеня 2020 г.

Вяртанне на Бацькаўшчыну (ч. 5)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Бяда перакуліла ўсё дагары нагамі. І мая сям’я, Трафім і ўжо новы член яе Дзмітры Шуль вясною 1922 года вырушылі ў родную вёску. Таксама ехала сям’я Вавюркаў з вёскі Тапаркі. Ехалі доўга і аўстрыйцы з Чэшскага корпуса, а былі гэта пераважна ўкраінцы, чэхі, славакі і яны сваю долю дзялілі з нашымі бежанцамі, а ў рэдкіх халодных вагонах былі нават коні і іншы бедны інвентар нашага люду, ужо бліжэй Урала. І аднойчы адзін конь зламаў нагу і аўстрыйцы маланкава (бо што рабіць?) яго зарэзалі і мяса спяклі і ім дзяліліся, і то ў першую чаргу з нашымі людзьмі. Бяда аб’ядноўвае людзей.

І так з рознымі прыгодамі мае бежанцы вярнуліся дамоў, лічыць на ўсё голае, пры канцы вясны 1922 года. Хто быў бліжэй у бежанстве ў Расіі і пераважна ў Саратаўскай губерні, вярнуліся раней, у 1919-1920 гады. І мая маці Марыя сіратой таксама там была, ехала туды з бацькам Данілам Чыквінам і яго братам Пятром (гэта быў слынны скрыпач і майстар на ўсе рукі, добра яго памятаю), і ехала яшчэ мачаха маёй маці, бо родная маці, мая бабуля Зінаіда, што паходзіла з Вітава з роду Невядомскіх, памерла, калі маёй маці было некалькі гадоў, і дзед Даніла ажаніўся другі раз і памёр у дарозе ў бежанства. І ёсць супольны здымак яго і брата Пятра Чыквіна.

Што ж, вярнуліся ў свой родны кут, а тут ні кала, ні двара. Бяда, голад, галеча, але ж трэба жыць. Але ёсць і верны памочнік і сем’янін дзед Дзмітры Шуль, які, нягледзячы на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF