Ніва № 29 (3349), 19 ліпеня 2020 г.

Гады арлянскага росквіту

Міхал МІНЦЭВІЧ

Найлепшыя гады пасляваеннага росквіту Орлі былі пры г.зв. камуне — 1980-я, а дакладней між канцом 1970-х і пачаткам 1990-х. У пачатку таго перыяду былі здадзены ў карыстанне новыя будынкі: Гміннай управы ды комплекс геэсаўскіх будынкаў: офіс, пякарня, мясарня, склады збожжа і фертылізатараў, да таго ж дзве вялікія крамы: канфекцыйная і прыбораў хатняга гаспадарання. Былі пачаты рамонты найважнейшых помнікаў даўніны (частковы сінагогі і капітальны прыходскай царквы), а таксама многія новыя будоўлі — жыллёвага кааператыва і асяродка здароўя (абедзве распачатыя і закінутыя), вялікая школа, жылы блок для настаўнікаў а таксама мураваная капліца ў гонар св. Сімяона Стоўпніка. Былі і больш аграмадныя інвестыцыйныя перспектывы — керамічны завод і вадаём на Арлянцы. У народзе гаварылася, што Орлі будзе вернута гарадское права. Трэба адзначыць, што ў той час у гміне і ў самой Орлі было амаль удвая больш насельніцтва — у 1988 годзе 4891 жыхар, а ў самой Орлі амаль дзве тысячы; неўзабаве столькі ж будзе ў цэлай гміне. Таксама тэрытарыяльна гміна была буйнейшая (у 1995 годзе з Арлянскай у Бельскую адышла вёска Крывая з навакольнымі грунтамі).

У 1989 годзе, з надыходам палітычных і гаспадарчых перамен, час тут быццам спыніўся — людзі сталі тужыць за мінулым — большасць распачатых пабудоў была спынена, а пра планаванне новых перасталі і думаць. Спыніліся аддзелачныя працы ў новай школе — пасля нейкіх ператусовак (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF