Ніва № 29 (3349), 19 ліпеня 2020 г.

Спалучае мінулае з сучаснасцю — падляшскі стрытарт Аркадыюша Андрэйкава

Уршуля ШУБЗДА

Сучаснай тэхнікай, характэрнай маладым творцам, размалёўвае частку мінулага жыцця. На сценах драўляных дамоў і хлявоў стварае фрэскі, якія маюць выклікаць успаміны і рэфлексію над нашай супольнасцю. Яго працы — гэта даніна простым гісторыям і звыклым людзям, якія карпатлівай штодзённасцю стваралі тоеснасць дадзенай вёсачкі.

Аркадыюш Андрэйкаў — мастак з Санока, які з’яўляецца стваральнікам праекта «Маўклівы мемарыял». Артыст размалёўвае фрэскі на старых хлявах і хатах на Падкарпацці. Андрэйкаў натхняецца архіўнымі сямейнымі фотаздымкамі былых жыхароў вёсак. Свае працы стварае з пашанай да навакольнай прыроды і драўлянай архітэктуры. Яго фрэскі можна ўбачыць на Падкарпацці, у Жэшаве, а зараз таксама на Падляшшы. Першая праца Андрэйкава паўстала ў мясцовасці Дубна. Мураль, які ўзнік на адным з драўляных будынкаў, быў інспіраваны здымкам вядомага падляшскага фатографа Юркі Раецкага.

— Гаспадар будынка вельмі добра ведаў Юрку Раецкага, — кажа мастак Аркадыюш Андрэйкаў. — Фатаграфія сапраўды была выдатная і добра пасавала менавіта да гэтага месца. Здымак Юркі Раецкага можа больш сучасны ў параўнанні з гэтымі, якімі я інспіраваўся, ствараючы муралі на Падкарпацці, але вельмі трапна паказвае звычай мясцовых людзей, якія часта сядзелі на прывулічных лавачках. Найчасцей людзі дасылаюць мне некалькі фатаграфій, з ліку якіх я магу выбіраць тую, якая пасуе да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF