Ніва № 29 (3349), 19 ліпеня 2020 г.

На Яна

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

7 ліпеня дзень памяці св. Іаана Хрысціцеля. Задумалася мне з’ездзіць у гэты дзень у Злотнікі, за Юхнаўцом, дзе капліца ў гонар гэтага святога. Іаан Хрысціцель нарадзіўся менавіта 7 ліпеня, роўна за паўгода да нараджэння Ісуса. За той час, з зямнога пункту гледжання, сонейка прабягае цераз шэсць сузор’яў Задыяка, а з сонечнага пункту гледжання зямелька робіць паўкруга вакол яго.

Злотнікі, калі ехаць па беластоцка-бельскай шашы, распаложаны рубам да яе, спераду якога згаданая капліца. Пацягнула мяне туды цікавасць да веладарожкі, пракладзенай з Беластока ў Юхнавец у мінулым годзе; сеў тады на байк і паехаў.

З веласіпеда лепш відаць прыдарожны свет, чым з машыны. Вось яшчэ ў Беластоку, праязджаючы цераз скрыжаванне вуліц перад галоўнай брамай вайсковай часці, з за вадзіцельскага пульта ўглядаешся пільна ў лабірынты амаль пастаянна перабудоўванага скрыжавання вуліц Кавалерыйскай з Цыялкоўскага і не надта бачыш больш агульную панараму. Панарама тая, дарэчы, з часам мяняецца. І вось 7 ліпеня пабачыў я, пераехаўшы тое скрыжаванне, што за ім пастаўлена новая паветка прыпынку гарадской камунікацыі. Два ці тры гады таму прыпынку там не было і я, несвядомы такой ухабіны, заехаў аж у Грыневічы, адкуль давялося вяртацца ў Беласток пяшком. Цяпер жа арганізатары гарадской камунікацыі ўгледзелі, што побач вырасла некалькі буйных жылых блокаў і прыпынак там патрэбны.

Мала гэтага — крыху далей новае канцавое кальцо аўтобуснай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF