Ніва № 29 (3349), 19 ліпеня 2020 г.

Заўсёды чытаю „Ніву”

Ганна КАНДРАЦЮК

Марыя Лемеш (у дзявоцтве Шаховіч) нарадзілася ў вёсцы Сакі, што на Бельшчыне. Закончыла беларуcкую і рускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце. Дадаткова закончыла дыпломныя курсы па педагогіцы ў Беластоку. Настаўніцай працуе звыш трыццаці гадоў, цяпер у Пачатковай школе ў Орлі. Жыве ў БельскуПадляшскім.

— Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы?

— Праца настаўніка цікавіла мяне з дзіцячых гадоў. А ці я думала ажыццявіць свае мары і стаць настаўніцай? Не зусім было так. Паколькі я паходзіла з вёскі, мне хацелася вучыцца ў вялікім горадзе. У Варшаву паехала таму, што там вучыўся беларускі паэт Міхась Шаховіч, мой старэйшы брат. Ён быў для мяне аўтарытэтам.

— Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы?

— Мой ідэал настаўніка — Ірэна Сергяюк, першая настаўніца. З беларускай літаратурнай мовай упершыню я сустрэлася ў пачатковай школе — на той час усе прадметы вяліся на роднай мове. Спадарыня Сергяюк зацікавіла мяне прыгажосцю роднай беларускай мовы і за гэта яе цаню.

— Ці супрацоўнічаеце з настаўнікамі беларускай мовы ў іншых школах? Калі так, назавіце сваіх сяброў.

— Нас, настаўнікаў беларускай мовы, няшмат. Часта сустракаемся на метадычных канферэнцыях ці беларускіх конкурсах. Заўсёды магу лічыць на дапамогу сябровак, а ў галоўным Раісы Ваўранюк, Яланты Грыгарук, Галіны Трашчотка, Валянціны Андрасюк.

— Якія арганізацыі і ўстановы, паводле Вас, найбольш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF