Ніва № 29 (3349), 19 ліпеня 2020 г.

Выбары за намі

Яўген ВАПА

Ну і дачакаліся.Сапраўдны выбарчы жахлівік. Выбаршчыкам са слабейшымі нервамі не дапамагаглі супакойваючыя пілюлькі і напіткі. Да канца невядома было, хто стане пераможцам. Усе чакалі на вынікі з Варшавы і Еўропы. Хто каго абгоніць. У момант аддавання нумару ў друкарню ў панядзелак пасля поўдня, не мелі мы канчатковых рашэнняў. Паводле даных Дзяржаўнай выбарчай камісіі з панядзелкавай раніцы, вынікала, што лідзіруе і пераабраным на другі прэзідэнцкі тэрмін стане Анджэй Дуда. З амаль ста працэнтаў выбарчых участкаў, выйгравае ён з невялікай перамогай 51,12%, набіраючы 10 міліёнаў, 426 тысяч 939 галасоў, а ягоны канкурэнт Рафал Тшаскоўскі атрымаў 48,88%,гэта значыць 9 млн, 968 тысяч 939 галасоў, пры выбарчай яўцы 67,97 працэнта. Розніца можа быць аднак яшчэ меншай. З аднаго боку гэта вялікі палітычны капітал, але тады такі вынік напэўна будзе патрабаваць ад прэзідэнта як найхутчэйшага прыцішэння палітычнага падзелу польскага грамадства. Інакш будзем мець пастаянную, палітычную суматоху, якая нічым добрым можа не закончыцца. Гэтай польска-польскай вайной мы, звычайныя грамадзяне, проста стомлены. Аднак гэтага не хочуць зразумець многія палітыкі, якія ў сваім быццам наркатычным танцы дзеля сваіх мэт пастаянна раскалыхваюць настроі і эмоцыі грамадства. Людзі ў далейшай перспектыве не ў змозе жыць пад пастаянным ціскам палітыкі, быццам найважнейшай жыццёвай справы польскага грамадства. Таму з пэўнай надзеяй выслухаў я першыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF