Ніва № 29 (3349), 19 ліпеня 2020 г.

Гэта, вось, Польшча

Міраслаў ГРЫКА

Некалькі месяцаў таму майго сябра высцебала да крыві бязлітасная пуга інтэрнэтнага гейту. А ўсё толькі таму, што ён аблаяў самымі ветлівымі словамі пэўнага гарачага карыстальніка фейсбукавай дыскусіі за аганьбаванае паловы — больш-менш — грамадзян Рэчы Паспалітай. Ідэя, якую гэты гарачы дзядзька абараняў, як сваё мыла славуты Заблоцкі, зводзілася да простага лозунга: «Кожны, хто не з намі, не паляк!», прадвяшчаючы напад уяўных ворагаў, ён акружыў сваю крэпасць астраколам гадкіх абраз, накіраваным на тых, хто адважыўся б па-іншаму меркаваць на гэты конт. Хачу дадаць, што ўся супярэчлівая дыскусія разгарнулася вакол важнага пытання, ці мы, як грамадзяне, хочам, каб нам кіравалі, альбо, хутчэй, аддаем перавагу сумеснаму кіраванню, усведамляючы свае дэмакратычныя правы і абавязкі. Тэарэтычны дыскурс павярнуўся ў бок адкрытай вайны. Карыстальнік, якога папракнуў мой сябра, неадкладна адрэагаваў на яго кучай абраз і паклёпаў. Сярод іх яўрэй, масон і здраднік былі толькі нявіннымі праверкамі яго прамоўніцкіх магчымасцей. Пасля абразлівага ўступлення, пабудаванага па той жа сінтаксічнай карціне: ты х..., ты к ..., ты с..., было шмат, шмат іншых, шмат’ярусных праклёнаў, квітнеючых як луг у чэрвені, я дазволіў іх змаўчаць або выпісаць кропкамі. Мой сябар культурна дачакаў да канца. Правёўшы ўважлівы агляд сваіх маральных паводзін, асабліва з пункту гледжання пытанняў з пагранічча псіхалогіі глыбіні, ці паводзіў ён сябе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF