Ніва № 29 (3349), 19 ліпеня 2020 г.

А суддзі нашто?

Уладзімір Хільмановіч

У сённяшняй Беларусі ў суды можна хадзіць як у тэатры абсурду. З той, аднак, істотнай розніцай, што тэатр — гэта ўсё ж гульня актораў, за якую плацяцца параўнальна невялікія грошы. Суды ж Рэспублікі Беларусь — гэта такія „тэатры”, дзе тых, каго судзяць — караюць альбо агромністымі грашовымі штрафамі, альбо так званым адміністрацыйным арыштам ва ўмовах, дзе адпачыць ад штодзённай мітусні ніяк не ўдасца.

Як казаў літаратурны герой незабыўнага чэшскага пісьменніка Яраслава Гашака: трапіў у лапы правасуддзя — справа дрэнь. Спадзявацца на нейкія юрыдычныя, маральныя ці сэнсавыя нормы ў гэтых судах не даводзіцца. Да поўнага абсурду, калі б і адвакаты ў сваіх выступах казалі пра поўную вінаватасць падабаронных, яшчэ не дайшло. Яны, адвакаты, сумленна выконваюць сваю працу, прыводзяць довады і доказы невінаватасці людзей, але сэнс усёй іх карпатлівай юрыдычнай працы на гэтым бязлітасным карным судовым канвееры проста губляецца. Урэшце ў канцы ўсіх гэтых працэсаў узнікае натуральнае пытанне — навошта патрэбныя гэтыя суддзі ўвогуле, яны ківаюцца як кітайскія балванчыкі і ўся іх місія — гэта агучыць урэшце карныя пастановы. А па сутнасці міліцыянты хапаюць людзей на вуліцы, самі складаюць на іх пратаколы, самі абвінавачваюць і самі сведчаць на судзе (ніякія іншыя сведкі непатрэбны ім зусім). Лагічна было б скараціць увогуле гэтых людзей у чорных мантыях. Няхай бы міліцыянты самі і прысуджалі тое, што ўжо вызначана (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF