Ніва № 29 (3349), 19 ліпеня 2020 г.

Царква расце да неба!

Аляксей МАРОЗ

У Жаночым манаскім доме святой велікамучаніцы Кацярыны ў Залешанах 25 ліпеня гэтага года ў час свята ў гонар Залешанскай іконы Божай Маці маюць быць супольна праслаўлены мучанікі Падляшскія. Да іх ліку Саборам епіскапаў Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ўключаны былі восенню мінулага года вазакі забітыя каля ПухалаўСтарых, вясной гэтага года — жыхары Занёў і Шпакоў і да іх маюць быць яшчэ да святкавання далучаны забітыя і спаленыя жыхары Залешан і іншых вёсак — ахвяры атрада Нацыянальнага вайсковага згуртавання, якога камандзірам быў Рамуальд Райс «Буры», забітыя і спаленыя ў пачатку 1946 года. Далучаюцца яны да ліку мучанікаў Падляшскіх і Холмскіх. У Залешанскім манастыры пішацца ікона ў гонар пакутнікаў, якая мае быць асвечана 25 ліпеня, у час супольнага праслаўлення мучанікаў Падляшскіх.

Мясцовыя жыхары мяркуюць, што па хадайніцтве ў Бога гэтых пукутнікаў быў заснаваны і дзейнічае Жаночы манастыр у Залешанах. Ігумення Кацярына (Нічыпарук) з 2007 года паспяхова кіруе дзейнасцю манаскага дома ў Залешанах, які быў тады заснаваны. Зараз у ігуменні Кацярыны многа турбот. Наглядае за будовай манастырскай мураванай царквы і з сёстрамі рыхтуецца да святкавання. У ліпені мінулага года быў умураваны краевугольны камень і з восені інтэнсіўна будуецца манастырская царква святой Кацярыны і мучанікаў Падляшскіх і Холмскіх.

— У час літургіі, якая будзе служыцца 25 ліпеня, адбудзецца супольнае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF