Ніва № 28 (3348), 12 ліпеня 2020 г.

Як Панам[ерыкан]скі канал

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Панамскі канал паміж Ціхім і Атлантычным акіянамі быў пабудаваны ў 1881-1914 гадах. Але не пра яго, і не пра Амерыку тут пойдзе мова, а пра іншыя камунікацыі...

Яшчэ паўгода таму можна было з раніцы выбрацца з цяперашняй сталіцы Падляшскага ваяводства ў колішнюю, значыць у напрамку Драгічына, і дабрацца туды ў даволі прыстойную пару. Ну, але ж жыццё не стаіць на месцы — pantha rei — усё плыве, як гаварылі старажытныя грэкі. Гэтак жа і наш публічны транспарт, які ўсё больш і больш згортваецца. Бо згортваецца насельніцтва з нашых мясцовасцей — адпраўляецца за Стыкс або ў больш шырокі свет і на публічным транспарце штораз менш карыстальнікаў. Па правілах эканомікі згортванне попыту цягне за сабою і згортванне прапановы; у нашым выпадку — транспартнай. А яшчэ і апошнія эпідэміялагічныя абмежаванні дадаткова выштурхнулі частку маршрутаў у адсутнасць...

Закарцела мяне з’ездзіць у Слохі-Аннапольскія на гадавіннае набажэнства ў памяць жыхароў вёскі, якія сталі ахвярай ваеннай пажадлівасці. Можна было б з Беластока поездам, на чыгуначную станцыю Сямятычы, адкуль да Слох каля сямі кіламетраў. Пехатою дабраўся б я на разбор шапак. Можна было б цягнуць з сабою веласіпед, тады паспеў бы ў пару. Але цяпер байкераў штораз больш, у тым ліку і ў цягніках — і магло б здарыцца так байкалюдна, што немагчыма было б забрацца... Але ў самыя Слохі можна ў прыстойную пару дабрацца аўтобусам з... Варшавы; у 7.15 з Усходняга (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF