Ніва № 28 (3348), 12 ліпеня 2020 г.

Час рэвалюцыі (ч. 4)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Бо хто тады пойдзе бараніць іхнюю дурную крывавую рэвалюцыю? І ўспелі гэта ўчыніць і гісторыя пайшла крутым нікчэмным шляхам. А чаму выбухнула вайна ў 1914 годзе? Гаворыцца, вінаватым было забойства аўстрыйскага прынца, наследніка трону Астра-Венгрыі Францішка Фердынанда ў Сараеве 28 чэрвеня 1914 года, дзе ад выбуху бомбы, а іншыя гавораць, што ад выстралаў Гаўрылы Прынцыпа (у забойстве было ўмешана больш людзей) згінулі намеснік Фердынанд і яго жонка Сафія, княжна Гогенберг.

Як бы гэта было прычынай вайны, а іншыя гісторыкі гавораць, што прычынай вайны быў хуткі і паспяховы росквіт капіталізму ў царскай Расіі і Прусія-Немцы баяліся гэтага як агню; мець такога вялікага і багатага канкурэнта, які знаходзіўся побач, за мяжою, Расію. І можна гэтаму верыць і не верыць. Але вайна выбухнула і беларусы мо найбольш пацярпелі ў гэтым, і пра бежанства ў гісторыі нічога не сказана, ані слова. З гэтай прычыны бальшавікі трубілі на ўсе стораны, што пры царскай Расіі ўсе людзі жылі ў галечы, у тым ліку і мужыкі, а тут нашых бежанцаў прымалі як гасцей рускія і хлеба хапала, і да хлеба, і праца знаходзілася ўсім.

Бальшавікі таксама паказалі многім народам сваё «бежанства», як гналі на ўсход тысячы і тысячы нашых і не нашых зняволеных у турмы і лагеры, адкуль мала хто смяяўся і цешыўся і людзі ад голаду там пухлі, а колькі мільёнаў з гэтага памерла, не палічыць. Гэта фон праўдзівага і дзікага бальшавізму і праўда пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF