Ніва № 28 (3348), 12 ліпеня 2020 г.

Чарадзеі (ч.6)

Сымон РАМАНЧУК

Як у прыродзе... Вятруга адляцела, пасыпала снегам, шаст-праст!.. Арыядна паздавала ўсе экзамены, Камусь сядзеў за партытурамі.

— Мо выскачым у Парыж? — спытала дзяўчына. — Можаш?.. У мяне там блізкія, сваякі!.. Ну — што там нам зіма-прадвесне?!. — Пакацілі! — заахвоціўся Камусь...

— Цёця Маша, ніякіх самаходаў, ніякага метро!.. Пяшком хадзіць будзем. Нам столькі трэба ўбачыць!

— Ешце хоць дзе-небудзь, во, з дому вазьміце! — накрычала цётка. — А то, каханне, жывуць-дыхаюць!..

Пабеглі ў Луўр... Баценькі, звар’яцець можна! Гэтакае багацце! La Galerie d’Art! — гэта мала сказаць!..

... Ведаеш, нам — студэнтам — тут льготы, дагаварылася!, бо ты па-англійску больш, а?.. Чуў, я яшчэ майго французскага не забыла, хаця цёця Маша была скрывілася! Яна ў нас — філалагічка; яна нават дзядзю П’ера (цётка заве яго Безухавым, ад Талстога!), парыжаніна, папраўляе!..

Сабор Парыжскай Багамаці!.. Спасаў Цярновы Вянец!.. Кожны раз стае перад табой Эсмеральда, Квазімода, ты — здаецца — і цяпер чуеш: гудзяць званы! Гэта звоніць няшчасны гарбаты званар, якога Віктар Гюго апісаў!.. Колькі тут гісторый на кожнай вуліцы, у палацах!..

У Grand Opera — цудам папалі!.. От, проста, падышла дзяўчына, сказала: Мой хлопец сёння не можа, вазьміце білеты — вы рускія, польскія? Я мову пачула! Шчасліва вам! — Ледзь ёй грошы сілком у рукі ўвапхнулі!. — Не-не, — сказала яна, — у нас добра, у яго сёння дадатковы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF