Ніва № 28 (3348), 12 ліпеня 2020 г.

Уцячы ад заразы на ўлонне прыроды

Міра ЛУКША

Да хору прадпрымальнікаў розных індустрый турызму пацярпеўшых ад пандэміі, якія на прадвесні і вясной разлічвалі страты і звярталіся па дапамогу, далучыліся былі ўладальнікі жылля ў аграгаспадарках. „Мы паміраем!” — пісала Аляксандра Кляноўская-Шалэк, сузаснавальніца партала, які пасрэднічыць у арэндзе жылых памяшканняў Slowhop.com, аб’ядноўваючага 500 арганізацый з індустрыі экатурызму, у тым ліку аграгаспадаркі, пансіянаты, гасцінныя дамы і хаты на канікулы. З дня на дзень сем’і, якія жывуць выключна на кароткатэрміновую арэнду, былі пазбаўлены сродкаў да існавання, больш за тое, яны былі юрыдычна вымушаны вярнуць авансавыя плацяжы за будучую арэнду.

— Той «шчыт для турызму» жахлівы, насамрэч яго няма. Яго палажэнні часта не тычацца нас і не ўяўляюць сабой мінімальнай дапамогі, якая не дазволіць нам перажыць наступных некалькіх месяцаў, — скардзілася. — Адзінае, што ў нас ёсць, гэта 180 дзён, каб вярнуць аванс або ваўчар. Ну і што, бо мы не маем прыбыткаў і ў нас устаноўлена забарона на дзейнасць, і турысты неахвотна адтэрміноўваюць даты, патрабуючы неадкладнага вяртання ўплат якія яны зрабілі заранёў.

Што яшчэ горш, паведамленні аб пераносе альбо скасаванні школьных канікулаў прывялі да адсутнасці ранейшых заказаў на лета, якія да гэтага часу прынеслі б 70-80 працэнтаў гадавога даходу.

— Найгоршае — нявызначанасць. Мы не ведаем, што адбудзецца. Такіх месцаў больш за дзясятак тысяч па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF