Ніва № 28 (3348), 12 ліпеня 2020 г.

Апынуліся на чужыне — зараз падтрымліваюць Радзіму

Уршуля ШУБЗДА

Беласток, Рым, Вільня, Кракаў, Берлін, Масква, Вена ды іншыя еўрапейскія гарады, у якіх жывуць беларусы, далучыліся да акцыі супраць палітычных рэпрэсій у Беларусі. Прэзідэнцкія выбары ў гэтай краіне прызначаны на 9 жніўня. Аднак ужо спачатку выбарчай кампаніі ў беларускіх турмах апынуліся першыя ахвяры лукашэнкаўскага тэрору, сярод іх палітыкі Мікалай Статкевіч і Павел Севярынец, былы патэнцыяльны кандыдат у прэзідэнты Сяргей Ціханоўскі ці Ігар Лосік — адміністратар апазіцыйнага канала Telegram. Таму беларусы ўсяго свету рознымі акцыямі выказваюць свой супраціў уладзе і падтрымку змагарам за свабоду.

У Беластоку — самым блізкім да мяжы з Беларуссю горадзе, прайшло шэраг акцый падтрымкі беларускім палітвязням. Беластоцкі Інстытут гарадскіх дзеянняў разам з Беларускім домам у Варшаве зладзіў марафон салідарнасці пад лозунгам „Лісты салідарнасці” з пераследаванымі перад надыходзячымі прэзідэнцкімі выбарамі ў гэтай краіне.

— У Беластоку пражывае шматлікая беларуская меншасць, — кажа кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк. — Тут таксама з кожным годам павялічваецца колькасць прадстаўнікоў беларускай дыяспары, якія прыехалі сюды альбо вучыцца, альбо працаваць. Беласток — горад прыязны беларусам у Польшчы. І трэба, каб тыя, хто зараз знаходзіцца ў вязніцах, адчувалі не толькі падтрымку дыяспары, беларускай меншасці, а таксама суседняга польскага народа, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF