Ніва № 28 (3348), 12 ліпеня 2020 г.

Штрафныя батальёны Лукашэнкі

Яўген ВАПА

Пасля першага тура прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы можам на момант заглянуць у Рэспубліку Беларусь, дзе маем дачыненне з жорсткім працэсам самапераабрання кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі на чарговы тэрмін, які завершыцца 9 жніўня. Пра аніякія выбары тут няма мовы, можам толькі гаварыць пра чарговую расправу над беларускім грамадствам, якому, нягледзячы на шматгадовыя рэпрэсіі, надалей хочацца людзьмі звацца, быць звычайным народам, а не нейкім народцам. І менавіта беларускаму народу належацца словы падзякі ад усіх нас за тое, што залежыць яму на будучыні сем’яў і дзяржавы. Узбуджэнне ўнутранай свабоды ― аснова для далейшых падзей паміж грамадствам і аўтарытарнай уладай. І менавіта той усплёск грамадскіх, антысістэмных настрояў для ўсіх быў нечаканасцю ― і для ўлады, і для ўмоўна званай дэмакратычнай супольнасці. Ніхто з палітыкаў, сацыёлагаў, палітолагаў не апісаў раней і не спрагназаваў такога ходу падзей. Усе дыхалі і думалі ўжо летам, лецішчам і занудлівым агародам. А тут бабахнула хваля пратэстных настрояў і беларускай міжнароднай салідарнасці. Аляксандр Лукашэнка вокамгнення зразумеў, што няма чаго чакаць і кантраляваць у даўжэйшай перспектыве ўмоўна званы выбарчы працэс, але адразу прыступіць да пацыфікацыі нават сваёй імітацыі выбараў. Значыць, дапякло яго да жывога тое, што пачало адбывацца. З другога боку, ці не больш важным і палахлівым ад унутрыбеларускага фактара аказаўся яму прывід звяржэння (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF