Ніва № 28 (3348), 12 ліпеня 2020 г.

Невясёлыя анекдоты

Віктар САЗОНАЎ

Даўно не пачынаў фельетона з анекдотаў. Хіба трэба для разнастайнасці зноў хоць адзін раз разбавіць чытачоў анекдатычнай тэматыкай. Як казаў герой вельмі філасофскага фільма „Усё той жа Мюнхгаўзен”, уся праблема многіх людзей у тым, што ў іх занадта сур’ёзныя выразы твару. А ўсе на свеце подласці робяцца менавіта вось з такімі сур’ёзнымі абліччамі. Ну а анекдот — добры сродак для разбаўлення звышсур’ёзнасці выразаў чалавечнасцю.

Гэта, пры ўмове, што анекдот вясёлы. Ну а якім жа ён мусіць быць?! Ясна, што вясёлым. На тое ён і анекдот.

Палез я, значыць, у сеціва, каб паглядзець, як і пра што зараз жартуюць людзі на свеце. На захадзе ад Беларусі на першае месца сталі выходзіць анекдоты пра чай і „Мэрсэдэс”. Маўляў, зараз, нельга гаварыць на чорную гарбату, што гэта чорная гарбата. Не талерантна стала ўжываць слова „чорны”. Таму на чорны чай трэба казаць „не зялёны чай”, „не чырвоны чай” і „не белы”. І чалавек сам здагадаецца, што гаворка ідзе пра чорны. Словы зялёны, чырвоны і белы ўжываць пакуль не забараняецца.

Ну а з „Мэрсэдэсам” увогуле ўсё проста і лёгка. Фірма „Мэрсэдэс-бэнц” нібыта перастае выпускаць некалі знакамітыя чорныя мадэлі сваіх аўто, бо хопіць, маўляў, ужо ездзіць на чорных. Колькі можна?! На белых пакуль што ездзіць можна.

На ўсходзе ад Беларусі, у Расіі значыць, анекдоты зусім іншыя. Ну які там чай ці „Мэрсэдэс”?! Тым больш „бэнц”. У іх там свой поўны „бэнц”! Там кіраўнік (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF