Ніва № 28 (3348), 12 ліпеня 2020 г.

Як будзе з лесанасаджэннямі на лугах і палях?

Аляксей МАРОЗ

Сельскагаспадарчыя палі ў наваколлі Белавежскай пушчы нашы продкі здабывалі выпальваючы і высякаючы лес. На іх вырошчвалі збожжавыя культуры і пасвілі хатнюю жывёлу, карыстаючыся таксама дабрадзействамі суседняй пушчы. З сельскагаспадарчай прадукцыі жылі нашы прадзеды, дзяды, бацькі і наша пакаленне выхадцаў з вёсак. Аднак зараз на Гайнаўшчыне штораз менш ахвотных гаспадарыць на землях горшай якасці. Цяпер у наваколлі Белавежскай пушчы бачым адваротны працэс, калі сельскагаспадарчыя палі планава насаджваюцца лесам. Лугі і ворыва, якія яшчэ нядаўна выкарыстоўваліся для сельскагаспадарчых мэт, аблясяюцца таксама натуральна, без дапамогі чалавека. Аднак эксперты прадугледжваюць, што па прычыне вялікіх змен у клімаце будуць штораз часцей засыхаць у лясах елкі, а пасля і сосны. Іх якраз найбольш садзілі ўласнікі палёў згодна з планамі, распрацаванымі ў надлясніцтвах. Сохнуць таксама іншыя гатункі дрэў, перш за ўсё тыя, якія любяць падмоклы грунт.

— Вакол нашай вёскі раней амаль усюды былі лугі, на якіх мы пасвілі кароў і сушылі сена, і палі, якія мы аралі і сеялі збожжа, садзілі бульбу і вырошчвалі кармавыя культуры. Зараз у розных месцах вакол Тапароў можна ўбачыць маладняк, а некаторыя палі таксама сталі парастаць самасеем. Зараз каля дарогі з нашай вёскі ў Маліннікі знаходзіцца многа новых лесапасадак. Нядаўнія лугі і ворыва пераўтварыліся ў лес. Раней паміж Тапарамі і Грабаўцом былі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF