Ніва № 27 (3347), 5 ліпеня 2020 г.

Такі быў пачатак

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У 1963 годзе беластоцкі журналіст Аляксандр Амільяновіч так пісаў пра пачатак нямецкага нападзення на Савецкі Саюз у чэрвені 1941 года: „Настала другая палова чэрвеня 1941 года і людзі ў Слохах — як штогадова ў гэтую пару — працавалі на лугах пры сенакосе. 22 чэрвеня была акурат нядзеля. Той дзень, а дакладней ранак, прынёс вайну і тыя падзеі, якія разыграліся ў Слохах і наваколлі. Артылерыя загрымела ў 3.15. Па гадзіне артабстрэлу пяхотныя дывізіі маршала фон Клюге і танкі генерала Гудэрыяна фарсіравалі Буг, урываючыся глыбока ў савецкую абарону. Шаша з Драгічына цераз Слохі была галоўным маршрутам наступлення гітлераўскай арміі на ўсход...”.

А месяцамі раней на ўзгорках за Слохамі ўзводзіліся савецкія ваенныя ўмацаванні, названыя „Лініяй Молатава”. Не ўсе бункеры былі даведзены да стану баявой гатоўнасці. У момант выбуху вайны частка байцоў была ў бункерах, частка была ў вёсцы, у Слохах-Аннапольскіх. Амільяновіч: „У вёсцы былі напагатове нешматлікія групкі афіцэраў і байцоў. На трэці дзень абароны ў вёску ад Драгічына ўварвалася некалькі грузавікоў з немцамі. Лейтэнант Яськоў абкінуў іх гранатамі. Праз нейкі час з за бугарка паказаўся штабны лімузін. З бункера зайграў да яго станковы кулямёт. Машына пакацілася ў адхон. Выпаў з яе афіцэр і прылёг да шашы. Лейтэнант Яськоў цікаваў на кучы жвіру. Цэліў доўга і цярпліва. Немец поўз асцярожна на другі бок шашы. Стрэл быў меткі. Гітлераўскі маёр застыў на шашы. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF