Ніва № 27 (3347), 5 ліпеня 2020 г.

Чарадзеі (ч.5)

Сымон РАМАНЧУК

Яна пабегла дамоў, гэта блізка, ёй на Нарушэвіча. Вецер не сціхаў, але яна ўжо мела; ну і хай будзе плюха-шаруга, вецер няхай дзьме — абмокну — высахну!..

Пазваніла да пані Віялеты: — Будзеце ісці на выбары — да мяне пастукайце, і я пайду (не прызналася, што ўжо была!)... Прыйшлі... Дзяўчына паздаровалася ды кажа: — Я ўжо была (і непатрэбна! — хто ж «Анны Герман» не запамятаў!), я ў кампаніі; пані гэтай адной цяжка хадзіць!, дапамагаю, я каля дзвярэй пастаю!.. Паню Віёлю замуравала: «цяжка хадзіць»? Ёй? Дзе? Куды? Сюды? Позірк яе быў дзівачны, яна як страла памчалася ў кабіну, пагубіла бюлетэні па пакоі! Вярнулася! Зноў упусціла!..

Арыядна спакойна магла разглядаць сваю «з’яву нябесную»! Яна сабе гаварыла: — Хлопча-малойча, да цябе, пэўна, спаўзаецца ўвесь бабскі лодзінскі мурашнік!.. ТЫ толькі не спяшайся, ты праз сіта нас, бабаў-баабабаў, прапускай, нашу гаведзь-мухаўню-плойму, што на «мёд» твой злятаецца дзень кожны хмарай чорнай! Паўзе! Лезе!.. Валачэцца!..

— Бо хто захоча з нашага бабінца да цябе дакрануцца? Вось і я таксама, га?.. Каб ты мела ў хвіліну гэту ведаў — што было б?; вачамі сваімі я цябе ўжо абсалютна, у думках, «да гала» раздзела! Чуеш!?. Камільку?!. Ты маё золатка!!! Любуюся я, у думках, тваімі рукамі, нагамі (мармуровыя яны, як «вытачаныя», гэткія — цёплыя, цёплыя!), грудзі ў цябе — смуглявыя, як і ўвесь ты, валасатыя, але, думаю, гэтак — далікатненька-лёгенька-міленька!, прытуліцца б да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF