Ніва № 27 (3347), 5 ліпеня 2020 г.

Прыходскае свята ў Орлі

Міхал МІНЦЭВІЧ

Орля з’яўляецца адным з важнейшых цэнтраў праваслаўнага рэлігійнага жыцця на Беласточчыне. Амаль ад трыццаці гадоў цікаўлюся гісторыяй свайго рэгіёна, дакументуючы здымкамі жыццё Арлянскага праваслаўнага прыхода — царкоўныя святы, візіты іерархаў, духавенства, дзейнасць царкоўнага хору, прыхаджан і гасцей. Сёння гэта соткі і тысячы здымкаў — праяўленых і захаваных адно ў негатывах — тадышняй царквы і вернікаў, многія з якіх адышлі ўжо з гэтага свету.

Знаходжу, фатаграфую і апісваю таксама „забытыя Богам і людзьмі” старыя могілкі, адзінокія крыжы. Ад дваццаці пяці гадоў мае матэрыялы па гэтай тэматыцы публікуе „Ніва”. У рыхтаванай да друку чарговай маёй кніжцы „Orla. Historie prawdziwe cz. III” знойдзецца таксама раздзел „Z życia parafii prawosławnej w Orli, lata 1995-2016”. Тадышні настаяцель прыхода а. мітрат Аляксандр Такарэўскі цаніў маю працу, высілак і быў такім выданнем зацікаўлены. Многія вернікі цікавяцца і зараз.

Хачу прыгадаць чытачам „Нівы” гісторыю арлянскай царквы ў скарачэнні і архіўныя фрагменты некаторых маіх артыкулаў аб прыходскім свяце ў гонар св. Іаана Багаслова. Коратка пастаўлюся таксама да сёлетняга „Івана” ад 21 мая ў час пандэміі каранавіруса...

„Юбілей арлянскага храма”

(„Ніва” ад 19.01.1997 года)

У 1997 годзе каштоўны помнік духовай і матэрыяльнай культуры — праваслаўная царква Архістраціга Міхаіла ў Орлі адзначае двухсотую гадавіну (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF