Ніва № 27 (3347), 5 ліпеня 2020 г.

Ці бяспечныя атамныя электрастанцыі?

Аляксей МАРОЗ

Калі вясной 1986 года здарылася магутная аварыя на атамнай электрастанцыі каля Чарнобыля, такі спосаб прадукцыі электраэнергіі жыхары Беласточчыны сталі лічыць вельмі небяспечным. Тады хмара з моцным радыяцыйным забруджаннем перасоўвалася над нашым ваяводствам, непасрэдна пашкодзіла здароўю мясцовага насельніцтва. Радыяцыйнае забруджанне таксама ўпала на сельскагаспадарчую прадукцыю і ўвайшло глыбей у глебу. Самае вялікае радыяцыйнае забруджанне было тады на поўдні Беларусі і там з вялікай зоны было цалкам выселена насельніцтва. Зараз, калі ў ліпені гэтага года мае быць запушчаны першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы Гродзенскай вобласці, паявіліся апаскі ў самой Беларусі і суседніх краінах. Людзі пытаюць: ці БелАЭС будзе бяспечнай? У Польшчы прадаўжаецца дыскусія, ці будаваць атамную электрастанцыю ў якасці альтэрнатыўнай крыніцы электраэнергіі, паколькі ў перспектыве прадбачваецца абмежаванне дзейнасці электрастанцый, у якіх палівам для прадукцыі энергіі служыць вугаль.

Чарнобыльская аварыя шакіравала свет

Нядаўна ў Кіеве Архівам Службы бяспекі Украіны і Украінскім інстытутам нацыянальнай памяці былі апублікаваныя чарговыя дакументы «Чарнобыльскага архіва КДБ». Можна з іх даведацца, што ў час самой будовы Чарнобыльскай АЭС былі дапушчаны няправільнасці, а ўжо ў 1971-1981 гадах здарылася 29 аварый невялікага маштабу. Аднак 26 красавіка 1986 года здарылася магутная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF