Ніва № 27 (3347), 5 ліпеня 2020 г.

Прэзідэнцкі марафон

Яўген ВАПА

Нядзельны ранак 28 чэрвеня абазначаў урэшце пачатак каранавіруснага галасавання на чарговага прэзідэнта Польшчы. На свой выбарчы ўчастак выбраўся я з дачкою ўжо перад восьмай з надзеяй, што прагаласуем спраўна і хутка без стаяння ў чэргах. Калі потым цягам дня ў тэлебачанні глядзеў выстраеныя чэргі на гадзіну чакання, то з палёгкай уздыхаў, што ўсё ўжо за мною — і стаянне ў чэргах, і спакой у медыя звязаны з выбарчай цішынёй. Выбарчая цішыня многім здаецца анахранізмам, але я асабіста задаволены гэтым выбарчым запісам. Прынамсі ўсю суботу і нядзелю з радыё, тэлебачання і інтэрнэт-рэсурсаў не ліўся атрутны, прапагандысцкі гул, які з усіх бакоў атакаваў нашы вушы і мазгі. У гэтым годзе ступень выбарчай агрэсіі прыкандыдацкіх медыя ўзнёсся на ўзаемавынішчэнне. Канфрантацыя і агрэсія мела пранікнуць як найшырэй у грамадства, каб мабілізаваць яго да апошняй хвіліны ў правільнасці свайго выбару. На маім выбарчым участку людзі плылі з усіх бакоў, то ў дачыненні да папярэдніх выбараў у сувязі з каранавірусам было зробленых некалькі ўваходаў і больш залаў для ўдзельнікаў выбарчага працэсу. Таму ўсё ў нас пайшло спраўна, а дэзінфекаваныя рукі пасля галасавання пахлі проста... самагонкай. Некалькі разоў з недавер’ем я іх нюхаў, але знаёмы мне самагонны пах проста біў па носе. Чаму, што і як з тым пахам атрымалася проста было для мяне неспадзяванкай. Людзі хацелі таксама прагаласаваць як найхутчэй, яшчэ па прычыне нестабільнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF