Ніва № 27 (3347), 5 ліпеня 2020 г.

Радасць ад гульні без правіл

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Бадай яшчэ ніколі выбарчая кампанія ў Беларусі не выклікала такога ажыятажу, як гэтым летам. Палітызацыя эліт і народных мас бачная нават няўзброеным вокам. І пакуль Польшча рыхтуецца да прадказанага ўсімі другога туру выбараў свайго прэзідэнта, Беларусь сама не ведае, да чаго яна рыхтуецца і чаго чакае.

У Польшчы будуць выбіраць паміж правацэнтрысцкім прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта, цяперашнім кіраўніком дзяржавы Анджэем Дудам і апазіцыйным прадстаўніком, умоўна левацэнтрысцкім, Рафалам Тшаскоўскім. І тут шмат будзе залежаць ад таго, каго заклічуць падтрымаць іншыя кандыдаты, якія фігуравалі ў першым туры. З найбольш крайнімі палітыкамі то хіба зразумела, а вось пазіцыя „бронзавага прызёра” выбарчай гонкі Шымона Галоўні і яго таксама шматлікіх прыхільнікаў можа стаць вызначальнай. У кожным разе шанцы двух прэтэндэнтаў на пасаду амаль роўныя, а галасы выбаршчыкаў будуць палічаны камісіямі дакладна.

Беларусы з 1994 года могуць толькі марыць пра другі тур галасавання. І зараз можна прагназаваць да 9 жніўня і на гэты дзень што заўгодна, але толькі не другі тур. І гэта пры тым, што ўжо ўсяму грамадству зразумела, што пры сумленным падліку галасоў Лукашэнка ніяк не можа выйграць гэтых выбараў. Але для „правільнага” падліку ў дзяржаве ёсць такі адыёзны персанаж як старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына са сваімі шматлікімі памагатымі. Актыўным у выбарчай кампаніі людзям, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF