Ніва № 27 (3347), 5 ліпеня 2020 г.

Сынку, Багдане, устань — зноў госці да цябе прыехалі...

Міра ЛУКША

Багдан Дудко адышоў раптам у 52 гады. 23 чэрвеня, у 9.30, так як нарадзіла яго мама Леакадзія з Цісоўкі ў Беластоку. Два тыдні раней трапіў у бальніцу, прывезены скорай з дзедкавай хаткі. Апошняе ў жыцці інтэрв’ю даў у той дзень Беларускай праграме Польскага Радыё. Слабеючым голасам расказваў пра свае планы — выдаванне новых кніг, сустрэчы на фестывалі «Дарога на Усход» у Будзе-Рускай, у Беларускіх трыялогах, на новых аўтарскіх сустрэчах «Паэты з пад лесу» з яго апошняй выдадзенай пры жыцці кнігай «Ziemia zaklęta» і кнігай Міры Лукшы «Wiersze spod lasu» — яны ж абое з Цісоўкі і Фонду «Белая Вежа». Чакала яго аперацыя на сэрцы, на якую падпісаў згоду — але ў час каранавіруса іншыя хворыя чакаюць ратунку часам да канца, у самоце. На жаль, арганізм Багдана адмовіўся прымаць літры лякарстваў, наступіла паліорганная недастатковасць, і Багдан, траціўшы дыханне, згас.

Багдан Дудко быў рэдактарам і аніматарам культавага мастацка-літаратурнага часопіса «Карткі», які выходзіў у Беластоку, славутага шырэй чым у Польшчы. «Карткі» сталі знакавым і важным часопісам, калі сталі друкаваць «правінцыйных» і беларускіх аўтараў — успамінала Кацярына Мяжынская з Універсітэта ў Беластоку. — Пачалося ад «беларускага» нумара з малюнкам Лявона Тарасэвіча». Гэта той, што лёг разам з Багданам у магілку... Рэдакцыя нерэгулярніка знаходзілася таксама ў знакавым пабе «Маршанд». Там рэдакцыя сустракалася (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF