Ніва № 26 (3346), 28 чэрвеня 2020 г.

Райск, справядлівасць і памяць

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

«Пацыфікацыя — гэта слова з прыгожых вытокаў. З лацінскага pax — мір, выводзіцца pacificatio — прымірыць. У колішняй Рэчы Паспалітай пасля рокашаў ці двайных элекцый склікалі пацыфікацыйныя сеймы дзеля прымірэння і прытушэння напружанняў. З ходам часу pacificatio, як і шмат іншых слоў, адарвалася ад свайго кораня. У сучасных слоўніках суправаджаюць яго выключна значэнні насілле, брутальнасць, тэрор, знішчэнне, а абазначае яно сілавое здушэнне бунту, забастоўкі, маніфестацыі або збройныя карніцкія экспедыцыі, асабліва на акупаваных тэрыторыях. Такія пацыфікацыі суправаджае яшчэ адно слова — смерць», — так напісала Дарота Высоцкая ва ўводным раздзеле толькі што выдадзенай кнігі „Zamordowane wsie”.

Кнігу выдаў Фонд імя Канстанціна Астрожскага. У ёй апісаны найбольш вядомыя пацыфікацыі, здзейсненыя гітлераўцамі ў г.зв. Bezirk Bialystok. Гэтая спецыяльная акруга, якая ахоплівала прыблізна тэрыторыю даваеннага Беластоцкага ваяводства. У ліку суаўтараў кнігі журналісты штомесячніка „Przegląd Prawosławny” Дарота Высоцкая, Анна Радзюкевіч, Міхал Боўтрык, Галіна Матэйчук, Андрэй Вашкевіч. Нашым чытачам вядомы злачынствы, здзейсненыя гітлераўцамі ў Слохах-Аннапольскіх, Лазнях, Папоўцы, Райску. Апрача названых мясцовасцей у час Другой сусветнай вайны пацярпелі таксама мясцовасці ў заходняй частцы нашага ваяводства: Красова-Чэнсткі, Гжэнды, Рошкі-Водзькі, Яблонь-Добкі ды іншыя. Ахвярамі гітлераўскіх пацыфікацый (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF