Ніва № 26 (3346), 28 чэрвеня 2020 г.

Дзяўчына з Астрога

Загадкавая постаць польскага кіно 1930х гадоў. Пісалі пра Лілю (Лідзію) Іванову, папоўну з Астрога: «Асляпляе прыгажосцю і недахопам таленту».

Лідзія Іванова — Альма Кар, муза прадзюсара Стэфана Гуляніцкага, была адной з самых загадкавых фігур польскага кіно 1930х гадоў, пад гэтай загадкавай мянушкай хавалася дачка бацюшкі, якая марыла пра вялікую акцёрскую кар’еру. Пахавана яна ў Кентшыне, а яе маці — у Беластоку на праваслаўных могілках.

Нягледзячы на тое, што кар’ера Альмы Кар працягвалася ўсяго тры гады, ёй удалося некалькі разоў з’явіцца на вокладцы прэстыжнага часопіса „Кіно” і згуляла яна тры галоўныя ролі разам з такімі амантамі, як Эўгеніюш Бодо і Аляксандр Жабчынскі. Пасля 1936 года артыстка знікла са сцэны, а яе пасляваенны лёс гадамі заставаўся невядомым. Аднак дзякуючы апісанням яе сям’і атрымалася рэканструяваць складаную біяграфію загадкавай зоркі.

Альма Кар: Ці я фотагенічная?

Лідзія Іванова, якая выкарыстоўвала сцэнічнае імя Альма Кар, нарадзілася 14 лістапада 1903 года, хутчэй за ўсё, у Астрогу на рацэ Гарыні. Правільны год нараджэння мастачкі быў змешчаны ў пашпарце яе маці Вольгі Івановай у рубрыцы „Дзеці”. На надмагільным помніку актрысы змешчана 1904 г., а ў сваіх інтэрв’ю сама заяўляла, што яна 1908 года нараджэння. Лідзія, якую называлі Ліля, паходзіла са шляхецкай сям’і і была другім з чатырох дзяцей праваслаўнага святара (у наступныя гады ў дакументах фігуруе ён як «былы расійскі чыноўнік”) (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF