Ніва № 26 (3346), 28 чэрвеня 2020 г.

Чарадзеі (ч.4)

Сымон РАМАНЧУК

Хлопец пайшоў да сваіх «хлябоў», крыкнуў здалёк: „Do widzenia, do jutra!” Замахаў рукамі, пераслаў дзяўчыне пацалунак (ага, сам сябе пацалуй!), за ім пацягнуўся бабскі хвост...

Іаланта ледзь давалаклася да хаты, злосная — перш за ўсё на сябе, чаго было валачыцца другі раз? Вось табе і паварот ад варот! Не ўсё будзе па-твойму! Крычы колькі хочаш: «лялька», «царэвіч», «араб», «шэйк», «султан»! Ён жа НЕ чуе! Яму ўсё гэта як паветра! Пакараеш-накажаш? Ты думаеш — заўсёды будзе па-твойму? НЕ будзе! Вучыся праўды! Медыцыну вывучаеш? Ты рэальнасць пазнавай. Бо дагэтуль усё было як ты хацела. Вучыся пакорлівасці. НЕ ўвесь свет твой, панюся! І не ўсе будуць «танцаваць» па-твойму. Па лабэсіне дастала? — Дастала. НЕ паляцеў за табой? — НЕ пабег? Ну і што, што пра мужынятаў спытаў, а што — не людзі яны? А калі б былі ў цябе ў родзе — то што? Выраклася б? А тут і зазлавала!..

Расхвалявалася Іаланта... На заняткі не пайшла. — Бачыш, Арыядна, дайшло да мяне вось то: зазнайка я! Усе бегайце наўкруг мяне! Царэўна я з краіны казачнай. Паклон перада мной — на калені! А тут ён узяў дый НЕ стаў!.. Табе ж паэзію чытаў, ды і якую! Мала табе — ты яго, як рыбку залатую, служыць табе заўздаць хацела? Мужынамі ён цябе і ацвярозіў!

— Ведаеш, Арыядна, хоць ён і «хлебнік» базарны, а я цяпер толькі пасля «Негра» ўявіла сабе, што дасюль «дзярэ носа» перад цэлым светам: што замахнулася на касу панскую-царскую, от дурніца, бо ці ж сава, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF