Ніва № 26 (3346), 28 чэрвеня 2020 г.

Нязгода на здабычу торфу

Аляксей МАРОЗ

У Гміннай управе ў Чыжах 18 чэрвеня гэтага года адбыліся грамадскія кансультацыі на тэму планаванай здабычы торфу на лугах паміж вёскамі Кленікі Чыжоўскай гміны ды Гародчынам і Градочнам Нарваўскай гміны. Улады суполкі «Вокас» з Лосіц звярнуліся да ўлад Чыжоўскай і Нарваўскай гмін з просьбай так змяніць Студыю ўмоў і накірункаў прасторавага добраўпарадкавання гмін, каб на іх тэрыторыі суполка магла здабываць торф. Грамадскія кансультацыі тычыліся праекта змен на тэрыторыі лугоў вёскі Кленікі, дзе суполка «Вокас» намерваецца здабываць торф і збудаваць прадпрыемства па здабычы торфу. На тэрыторыі Нарваўскай і Чыжоўскай гмін суполка «Вокас» з Лосіц узяла ў доўгатэрміновую арэнду або купіла дзясяткі гектараў лугоў і канчаткова плануе здабываць торф на каля 170 гектарах угоддзяў. Суполка «Вокас» разлічвае, што ў час чарговых рашэнняў памяняецца сельскагаспадарчае выкарыстанне лугоў і ў выніку стане магчымым здабыча торфу. Мясцовае насельніцтва, перш за ўсё Нарваўскай гміны, завязала Грамадскі камітэт аховы тарфяных лугоў з мэтай супрацьставіцца падрыхтоўцы да здабычы торфу на лугах паміж вёскамі Гародчына, Градочна і Кленікі. Тлумачаць яны, што ў выпадку здабычы торфу моцна панізіўся б узровень вады на лугах і палях у наваколлі планаванай інвестыцыі і гэта спрычынілася б да абмежавання сельскагаспадарчай прадукцыі, а нават да яе спынення ў непасрэдным суседстве торфараспрацовак, а таксама знішчалася б натуральнае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF