Ніва № 26 (3346), 28 чэрвеня 2020 г.

Вучні самі хочуць па за ўрокамі размаўляць пабеларуску. Для іх гэта моўнае практыкаванне

Ганна КАНДРАЦЮК

Мажэна Ціханюк нарадзілася 30 лістапада 1984 года ў Гайнаўцы. Закончыла Гайнаўскі белліцэй і беларускую філалогію на Універсітэце ў Беластоку. Пасля вучобы працавала ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы а пасля 11 гадоў займалася з моладдзю ў ОГП. У яе невялічкая сям’я — муж і пяцігадовы сынок. У вольны час любіць чытаць кніжкі і шпацыраваць па Белавежскай пушчы. Жыве ў Гайнаўцы.

— Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы?

— Ужо ў пачатковай школе я ведала, што магу быць настаўніцай. Заўсёды цікавілі мяне гуманітарныя прадметы. Калі закончыла беларускую філалогію, спачатку пайшла працаваць у Беларускі музей у Гайнаўцы, пасля працавала з моладдзю ў ОГП, а з верасня 2019 года я — настаўніца ПШ № 1 у Гайнаўцы

— Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы?

— Тут адказ можа быць толькі адзін. Маім ідэалам настаўніка беларускай мовы з’яўляецца Іаланта Грыгарук. Яна добразычлівая, з вялікім сэрцам для вучняў і людзей, цярплівая.

— Ці супрацоўнічаеце з настаўнікамі беларускай мовы ў іншых школах? Калі так, назавіце сваіх сяброў.

— Так, супрацоўнічаю. Мы сустракаемся на метадычных канферэнцыях для настаўнікаў, якія арганізуе Іаланта Грыгарук. На пачатку сваёй працы я атрымала падтрымку ад настаўніц Анны Франкоўскай і Эвы Іванюк.

— Якія арганізацыі і ўстановы, паводле Вас, найбольш дапамагаюць?

— У маім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF