Ніва № 26 (3346), 28 чэрвеня 2020 г.

Яны ведаюць лепш

Міра ЛУКША

Мурашы шукаюць ежу бязладна. Як толькі знойдуць яе, часцей за ўсё выбіраюць найкарацейшы шлях да яе, каб астатнія мурашы маглі хутка дабрацца да корму. Як гэта адбываецца? Яны проста пакідаюць пасля сябе след, які складаецца з ферамонаў. Аднак яны з часам выпарваюцца, таму чым карацейшы шлях, тым большы шанц, што астатнія змогуць адчуць яго — адсюль здольнасць мурашак знайсці самы хуткі шлях. Іх шлях таксама натхніў навукоўцаў, якія стварылі так званы алгарытм мурашак. Гэта карысна для вызначэння самых кароткіх маршрутаў транспартных сродкаў або ў сетках электрасувязі. Віртуальныя агенты абапіраюць сваю працу на паводзінах мурашак, дзякуючы чаму наступныя цэнтралі маюць магчымасць павялічыць прапускную здольнасць, пазбягаючы перагружаных участкаў, — чытаем у даследаванні zsi.ii.us.edu.pl.

Целы жывёл і тое, як яны рухаюцца, неаднаразова натхнялі стваральнікаў робатаў і беспілотнікаў. Дзякуючы гэтаму былі створаны прылады ў форме змяі або птушак. «Капіраванне» знешняга выгляду дазволіла не толькі вырашаць праблемы з перамяшчэннем — такія лятаючыя або ўючыеся абсталяванні адразу ж маюць ідэальны камуфляж: імітацыя паводзін жывёл ці насякомых у будучыні можа прыродзе... дапамагчы. Напрыклад, навукоўцы з Варшаўскай палітэхнікі працуюць над аўтаматычнай сістэмай апылення раслін ужо чатыры гады. Яны стварылі ездзячага і лятучага робата, здольнага паспяхова падтрымліваць пчол, якія гінуць і слабеюць у выніку хвароб. Перш за ўсё, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF