Ніва № 26 (3346), 28 чэрвеня 2020 г.

Візы і подпісы

Віктар САЗОНАЎ

Найважнейшы для беларускай улады, ключавы і пераломны момант у іх выбарчай кампаніі, ужо адбыўся. На іх думку, вядома ж, ключавы. І адбыўся, канешне ж, таксама на іх думку... У іншых думкі могуць быць іншыя.

Я зараз гавару пра спешны як да ветру візіт міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргея Лаўрова ў Мінск. Так-так, яго самога!

Нават афіцыйная версія таго візіту ўражвае. Аказваецца, што самы магутны і вялікі Сяргей Лаўроў, які дробнымі пытаннямі не займаецца, гэтым разам, у гэты гарачы для Беларусі выбарчы перыяд, не паленаваўся і асабіста прыехаў утрэсці пытанне па ўзаемным прызнанні віз паміж Беларуссю і Расіяй для іншаземцаў... Ну, такая, прынамсі, рабочая версія аднаго з пытанняў гэтай высокапастаўленай сустрэчы. Пагадненне пра візы падпісалі. Такое пагадненне, маўляў, дазволіць іншаземцам свабодна перамяшчацца па тэрыторыі абедзвюх краін, атрымаўшы візу хоць у адной з іх...

Ну вось прыспічыла менавіта зараз вырашыць гэтае пытанне міністру іншаземных спраў Расіі. І гэта ў той час, калі з за пандэміі расійскі бок увогуле зачыніў расійска-беларускую мяжу. Нават для грамадзян гэтых краін, а не тое, што для іншаземцаў. Ну зараз, хіба, хоць праз іншаземцаў можна будзе што-небудзь перадаць праз тую мяжу, хіба што, калі я правільна разумею клопаты расійскіх і беларускіх улад, менавіта пра іх.

Вось па гэтым нібыта неадкладным пытанні Сяргей Лаўроў запланаваў сустрэцца не толькі са (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF