Ніва № 26 (3346), 28 чэрвеня 2020 г.

Памятка або Эпітафія для „Басовішча”

Уршуля ШУБЗДА

„Басовішча” — новы фільм Юрыя Каліны. Вядомы беларускі рэжысёр гэтым разам зняў кінастужку пра Фестываль музыкі маладой Беларусі „Басовішча”. У мінулым годзе прайшоў апошні 30-ы выпуск фестывалю. „Канец эпохі” — гэта дакументацыя ўнікальнай музычнай з’явы ў беларускай культурнай прасторы. У фільме „Басовішча” можна паглядзець унікальныя архіўныя стужкі трыццацігадовай даўнасці. Фільм можна паглядзець на тэлеканале Белсат.

— Вам пэўна нялёгка было рабіць фільм пра завяршэнне фестывалю „Басовішча”?

— Па-першае, я нават сам не хацеў рабіць фільм пра фестываль „Басовішча”, паколькі рыхтуюся да некалькіх іншых фільмаў, праводжу іх дакументацыю. Над трыма праектамі працую ўжо некалькі гадоў. Яны на розных этапах, але напрацоўкі ўжо ёсць. Але год таму, калі ўжо было вядома, што гэта будзе апошняе „Басовішча”, да мяне звярнулася дырэктар тэлеканала Белсат Агнешка Рамашэўска-Гузы і сказала, што трэба было б зрабіць фільм пра „Басовішча”, а ніхто іншы гэтага не зробіць. Трэба было прыхіліцца да просьбы шэфа і падумаць пра запрапанаваны фільм. Крыху хочучы і не хочучы пачаў займацца гэтай тэмай, прычым, калі я ўжо займаюся, то вельмі сур’ёзна, часам нават надта сур’ёзна. Трэба было ўкласці многа працы, каб пасля года атрымаўся эфект у выглядзе 53-хвіліннай стужкі — гэта стандартны фармат дакументальнага кіно ў польскім тэлебачанні. Зараз можна яго паглядзець на сайце (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF